ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» абвяшчае конкурс маладых пісьменнікаў «Экслібрыс».

Гэты год выдаўся надзіва багатым на юбілеі класікаў беларускай літаратуры: у 2012-м споўніцца 200 гадоў з дня нараджэння Паўлюка Багрыма, 130 — Якуба Коласа і Янкі Купалы, 125 — Алеся Гаруна і Цішкі Гартнага, 100 — Максіма Танка, 95 — Янкі Брыля, 75 — Міхася Стральцова… Славутым юбілярам Саюз беларускіх пісьменнікаў і прысвячае гэты конкурс.

Да ўдзелу ў літаратурным спаборніцтве прымаюцца:

• Празаічныя творы

• Паэзія

• Драматургія

• Літаратурная крытыка

• Пераклады мастацкіх тэкстаў на беларускую мову

• Пераклады твораў беларускіх пісьменнікаў на рускую мову

Узяць удзел у конкурсе могуць пісьменнікі, літаратурныя крытыкі і перакладчыкі, не старэйшыя за 35 гадоў.

Тэксты на конкурс можна дасылаць да 1 траўня 2012 на адрас sbp@lit-bel.org, абавязкова (!) пазначыўшы тэмай ліста «Экслібрыс». У лісце мусіць быць інфармацыя пра імя, прозвішча, дату нараджэння ўдзельнікаў, іх кантактныя нумары тэлефонаў і e-mail.

У журы конкурсу «Экслібрыс» увайшлі:

Эдуард Акулін, Ірына Багдановіч, Аксана Данільчык, Віктар Жыбуль, Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч, Людміла Рублеўская, Міхась Скобла, Андрэй Хадановіч.

Па выніках конкурсу будзе праведзеная вечарына ўзнагароджання пераможцаў. Творы фіналістаў будуць надрукаваныя ў часопісе «Дзеяслоў» і газеце «Літаратурная Беларусь», іх аўтары атрымаюць магчымасць наведаць літаратурныя майстар-класы, якія правядуць вядомыя беларускія пісьменнікі.

Па сканчэнні конкурсу пры СБП пачне працаваць Школа маладых літаратараў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?