Грамадства117117

Дзям’янка адслужыў імшу па Сваяку па-польску

Нарачанскі партал: Цяпер, як і пры жыцці, некаторыя святары шпурляюць камяні ў Сваяка за яго беларускасьць і за яго паэтычнасьць.

30 верасня Апостальскі Адміністратар Мінска‑Магілёўскай Архідыяцэзіі ксёндз‑біскуп Антоні Дзям'янка наведаў з візітацыяй парафіяльны касцёл у вёсцы Засвір, дзе адслужыў Святую Імшу ў інтэнцыі за знакамітага каталіцкага святара, беларускага паэта Канстанціна Стаповіча (Казіміра Сваяка). Які з 1920 да 1926 года служыў у гэтым касцёле, і гэта было яго апошняе месца працы.

Дзіўна, але Антоні Дзям'янка Імшу вёў на польскай мове. І што ён хацеў гэтым падкрэсліць? Практыкуючыя вернікі і так добра ведаюць схільнасці яго да чужой мовы. Але ж імша на гэты раз была за шчырага беларуса, святара‑патрыёта. Ну, хіба што бабулям дагадзіў!

Падчас імшы біскуп асвяціў памятную дошку ў гонар Казіміра Сваяка. Нядаўна такім жа чынам ушанавалі знакамітага святара ў касцёлах вёскі Камаі і вёскі Клюшчаны. У свой час, К.Сваяк, там таксама служыў Богу.

У Засвірскім касцёле на памятнай дошцы ёсць словы: «стараўся быць чыстай і простай мысьлі». Cам К.Сваяк прасіў пахаваць яго на радзіме, у Клюшчанах, і напісаць гэтыя словы на надмагільным помніку. Але нашчадкі праігнаравалі яго апошнюю просьбу.

Памятную дошку вырабіў майстра‑самавучка з Гудагаю, Валерый Бурдун. А ініцыятарам і выканаўцам ідэі ўшанавання памяці знакамітага зямля з’явілася Іаланта Валуевіч, краязнаўца з вёскі Спонды, што на Астравеччыне. Пасля імшы яна выступіла з рэфератам пра жыццёвы шлях К. Сваяка. Узрушылі яе словы пра тое, што цяпер як і пры жыцці, у Казіміра Сваяка шпурляюць камяні, нават некаторыя святары, за яго беларускасць і за яго паэтычнасць.

Першы партал Нарачанскага краю

Каментары117

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйкі я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе12

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйкі я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне тры гадзіны білі па Харкаве КАБамі, балістыкай і шахедамі. Здзейснена камбінаваная атака на Дняпро2

«Купалаўцы» анансавалі пачатак новага тэатральнага сезона1

Пасажырка «не ўклалася ў таймінг» падчас санітарнага прыпынку — міжнародны аўтобус паехаў без яе5

Стаў вядомы лёс збеглых дзікабразаў у Рэчыцкім раёне2

Берасцеец увозіў у Польшчу бярозавае палена. Аказалася, гэта костка маманта2

Выдаліў акаўнт, пачысціў тэхніку — і ўсё адно прыйшлі. Мікіта Лосік расказаў, як яго вылічылі сілавікі25

«Белфармацыя» назвала фэйкам інфармацыю пра нібыта недахоп лекаў у краіне

У Вільні збілі журналіста Malanka Media16

Трамп заявіў, што Пуцін і Зяленскі абавязкова сустрэнуцца4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйкі я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе12

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйкі я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць