Стрыечную сястру Аляксандра Лукашэнкі — Ларысу Лукашэнку — пераехала камбайнам. Трагедыя адбылася ў аграгарадку Александрыя яшчэ ў верасьні. Камбайнёр не заўважыў яе, і яна патрапіла ў жатку. Смерць наступіла імгненна.

У ЗАТ «Александрыйскае» «Салідарнасьці» пацьвердзілі гэту інфармацыю, дадаўшы, што ў момант няшчаснага выпадку, жанчына была ў нецьвярозым стане.

Пра гібель Ларысы Лукашэнкі на днях паведаміў інтэрнэт‑рэсурс «Наш Магілёў». Але гэтую інфармацыю ніхто не пацьвердзіў. І толькі ў панядзелак 12 лістапада прадстаўнік адміністрацыі ЗАТ «Александрыйскае» паведаміў «Салідарнасьці», што Ларыса Лукашэнка сапраўды загінула.

— Яна напілася і заснула ў кукурузе. Ішла тэхніка, яе не заўважылі, бо нічога не было бачна. Яна была на пэнсіі, нідзе не працавала. Пахавалі за кошт сродкаў таварыства.

Як паведамляюць некаторыя крыніцы, загінуўшая жыла ў Александрыі ў доме сваіх бацькоў, якія памерлі. Паводле жыхароў вёскі, жанчына многа піла.

Паводле Салідарнасці & і сайту Наш Магілёў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0