Усе асуджаныя, акрамя Анатоля Шумчанкі і Анатоля Лябедзькі, якім далі па 15 сутак, абвесцілі галадоўку, паведамляе Радыё Рацыя
* * *
У Маскоўскім раённым судзе Менску пачалі судзіць удзельнікаў учорашняй акцыі прадпрымальнікаў
Уладзімер Шыла, Аляксандар Сьцяпаненка і Раман Багдановіч ўжо асуджаныя на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Шыла таксама аштрафаваны на 50 базавых велічыняў (адзін мільён 750 тысяч рублёў). Ён асуджаны «за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі і хуліганства».
У будынку суду вывесілі сьпіс асобаў, якіх будуць судзіць сёньня.
Гэта 16 чалавек: Шыла, Лябедзька, Лындула, Шумчанка, Жабароўскі, Чарнышоў, Міхайлаў, Важакоў, Вінаградаў, Баразенка, Зорка, Кар’яновіч, Клюеў, Багдановіч, Сьцепаненка, Паркун (у сьпісе, што вісіць у судзе, імёны не пазначаныя).
Адвакатка затрыманых 10 студзеня моладзевых актывістаў Вера Страмкоўская запатрабавала выклікаць хуткую дапамогу ў суд Цэнтральнага раёну. Цяпер у суд дастаўленыя пяцёра актывістаў, ва ўсіх ёсьць траўмы і пашкоджаньні. У Тацяны Цішкевіч падазрэньні на чэрапна‑мазгавую траўму, у Арсеня Пахомава — аўтара шматлікіх фотарэпартажаў, сьляды зьбіцьця на твары, у Юрыя Каксюка зламаная рабрына, моцна зьбітыя Міхаіл Пашкевіч і Міхаіл Крываў. Усе яны правялі ноч у прымальніку‑разьмеркавальніку на Акрэсьціна.
* * *
Стала вядома таксама, што 15 сутак арышту атрымаў яшчэ адзін затрыманы — Арсень Пахомаў.