Яўгенія Мальчэўская

Вядомую віцебскую паэтку Яўгенію Мальчэўскую знайшлі ва ўласнай кватэры па праспэкце Чарняхоўскага з прыкметамі гвалтоўных траўмаў, якія прывялі да сьмяротнага выніку.

У панядзелак пракуратурай Першамайскага раёну Віцебску распачатая крымінальная справа.

Яўгеніі Мальчэўскай было 58 гадоў. Яна друкавалася ў цэнтральных і мясцовых выданьнях, у калектыўных зборніках. Аўтарка кнігі паэзіі «Залежнасьць».

Падчас стварэньня новага Саюзу пісьменьнікаў, нягледзячы на ціск, засталася, як яна казала, у « родным купалаўскім Саюзе».

Алена Грынявіцкая, Радыё Рацыя

Верш Яўгеніі Мальчэўскай на «Камунікаце»
Пра Яўгенію Мальчэўскую на slounik.org
Пра Яўгенію Мальчэўскую на беларускай «Вікіпэдыі»