Дровы — ссечаныя i распiлаваныя часткi дрэваў, якiя выкарыстоўвалi для таго, каб палiць у печы i саграваць хату.

Нарыхтоўкай дроў, звычайна, займалiся мужчыны. Лiчылася, што той, хто накiраваўся ў лес па дровы на зiму, раней за iншых ранiцай трапiў у лес i ссек першае дрэва, у таго «жыццё будзе цяплейшым i багацейшым».

Час, на працягу якога займалiся нарыхтоўкай дроў, у народзе называлi дрывасекам. Пачыналiся «дрывасечныя тыднi» ў сакавiку‑красавiку, а заканчвалiся на Якуба‑дрывасека — ахоўнiка дрывасекаў (22 кастрычнiка).

У некаторых мясцовасцях дровы нарыхтоўвалi талакой: у адзiн дзень нарыхтоўвалi дровы для адной хаты, у другi — для другой, i так для ўсёй вёскi. Не забывалiся i пра тыя падворкi, дзе жылi ўдовы i сiроты: «На ўдовіны двор хоць шчэпку кінь».

На працягу года былi днi, калi забаранялася займацца нарыхтоўкай дроў: на Каляды, на Саракi, у перадвелiкодную пятнiцу, у чацвер на Траецкiм тыднi, у Градавую сераду, у нядзелю i святочныя днi.

Забаранялася секчы дровы пасля захаду сонца.

Дровы раiлi нарыхтоўваць на збыта; дровы, нарыхтаваныя на поўню, хутка пагнiюць.

Забаранялася калоць дровы цi складваць iх на парозе хаты. Лiчылася, што непаважлiвыя адносiны да продкаў выклiкаюць хваробу цi смерць сваякоў.

На дровы бралi не ўсе дрэвы. Катэгарычна забаранялася секчы рабiну, бузiну, асiну, шыпшыну, вiшню, а таксама дрэва, у якое трапiла маланка цi якое было вывернута з коранем у час буры. Лiчылася, што парушэнне гэтай забароны выклiкае хваробу цi смерць кагосьцi з жыхароў гэтай хаты.

Месца, дзе секлi i захоўвалi дровы, лiчылася «нячыстым», таму iмкнулiся не заходзiць туды ўначы. У той жа час рытуальныя дзеяннi лячэбнай магii выконвалi менавiта ў такiм месцы. Напрыклад, на Каляды дзяўчаты наўздагад хапалi дровы i неслi ў хату, дзе пералiчвалi iх: цотная колькасць дроў прадказвала хуткае вяселле.

Цяжарнай жанчыне неабходна было асаблiва пiльна выконваць правiлы, звязаныя з дровамi, i пазбягаць месцаў, дзе пiлуюць i сякуць дровы, каб дзiця не нарадзiлася з рассечанымi вуснамi.

Калi вы памянялi месца жыхарства, то сярод рэчаў, якiя першымi ўносiце ў новую хату, павiнны быць i дровы са старога падворка. Першы раз печ у новай хаце распальвалi менавiта гэтымi дровамi.

Для лазнi жанiху i нявесце перад вяселлем нарыхтоўвалi спецыяльныя дровы — з сасны i кедру.

Часам на вяселлi, сярод iншых выпрабаванняў, жанiха прасiлi пакалоць дровы, каб той паказаў сваю спрытнасць i гаспадарлiвасць.

Па тым, як дровы гарэлi ў печы, прадказвалi надвор’е: гараць з трэскам — будуць маразы; дрэнна распальваюцца, шыпяць, дымяць — чакай адлiгi.

Аксана Катовіч, Янка Крук, Звязда, фота photo.bymedia.net