Нясьвіскі палац рэстаўрыруюць насамрэч рэвалюцыйнымі мэтадамі: Салігорскі будтрэст № 3 Ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі пускае ў ход сучасныя будматэрыялы ды тэхналёгіі.

Нясьвіскі палац Радзівілаў сустракае мурашыным рухах будаўнікоў. Яны капошацца на земляных валах вакол палацу, на ягоных сьценах, дахах, у двары. У двары і пад сьценамі гудзе цяжкая будаўнічая тэхніка.

На галоўнай браме зьявіліся шыльды, адна зь якіх сьведчаць на латыні, што палац быў заснаваны ў 1583 годзе, другая — што... адрэстаўраваны ён у 2010 годзе.
Першае, за што чапляецца вока, калі трапляеш у двор — велізарная расьцяжка з назвай прадпрыемства, што
рэстаўрыруе княжы палац: Будтрэст № 3 Ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Працы ў палацы і сапраўды ідуць з рэвалюцыйным размахам. Зь земляных валоў зьдзіраецца дзірван, а самым валам надаецца іншая форма — іх стылізуюць пад абарончыя бастыёны. Пры гэтым вакол рову расьце абарончая сьцяна з тонкай чырвонай цэглы з круглымі вежамі ў кутах. Гэта — цалкам навабуд, такога раней тут не было, кажа старшыня ГА «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» Антон Астаповіч, які зладзіў для журналістаў вандроўку ў Нясьвіж і Клецак. У валах без усялякіх папярэдніх археалягічных раскопак пракапалі траншэі ды праклалі дарогі, па якіх трактары вывозяць будаўнічы друз.
Разбураную ў пачатку году пераход-галерэю амаль аднавілі. Што праўда, з сучасных матэрыялаў і з выкарыстаньнем сучасных тэхналёгіяў. А гэта — парушэньне нацыянальнага заканадаўства і міжнародных пагадненьняў.
Нясьвіскі палацавы комплекс унесены ў Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА. Паводле Антона Астаповіча, Добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры сумесна з Беларускай асацыяцыяй журналістаў ладзяць маніторынг рэканструкцыі ў Нясьвіжы, напрыканцы году яны маюць даслаць у ЮНЭСКА выніковую справаздачу. Навуковым кіраўніком аб’екту рэстаўрацыі комплексу зьяўляецца Сяргей Друшчыц.

Не бяды, што такіх вежаў Радзівілы ня бачылі

Палац ужо адрэстаўрыравалі

13

Рэвалюцыя ў палацы Радзівілаў

Цяжкая тэхніка ўтульна пачуваецца каля княжага палацу

Археалягічных дасьледваньняў тут не рабілі

Дзірван зьнялі. Рыхтуюць новы бастыён

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?