Усяго патроху44

Сёньня Дзень сьв. Язафата

Сёньня беларускія грэка‑каталікі ўшаноўваюць памяць сьвятамучаніка Язафата, архібіскупа Полацкага.

У гэты дзень 385 гадоў таму натоўп віцебскіх месьцічаў, праціўнікаў царкоўнай еднасьці, забіў архібіскупа Язафата Кунцэвіча, пазьдзекваўся над ягоным пакалечаным целам, разрабаваў біскупскі палац, уніяцкія цэрквы і манастыры ды іншую маёмасьць у Віцебску. За гэтае жахлівае злачынства горад на два дзясяткі гадоў страціў магдэбурскае права.

Падчас беатыфікацыйнага працэсу былі заслуханы пад прысягай многія навочныя сьведкі жыцьця і сьмерці Язафата — як каталікі абодвух абрадаў, так і праваслаўныя, пратэстанты і жыды. Не знайшлося ніводнага сьведкі, які б заявіў аб дрэнных ці варожых адносінах архібіскупа да іншаверцаў. Магутным сьведчаньнем духоўнай сілы і сьвятасьці Язафата Кунцэвіча стаў пераход у Унію Мялеція Сматрыцкага — аднаго з ворагаў царкоўнага адзінства, ідэйнага натхняльніка забойства сьв. Язафата. У траўні 1643 года архібіскуп Язафат быў аднесены папам Урбанам VIII да ліку сьвятых у Літве (Беларусі) і Украіне, а ў чэрвені 1867 года папам Піям IX абвешчаны сьвятым для ўсёй Каталіцкай царквы. Мошчы сьвятамучаніка захоўваюцца ў саборы сьвятога Пятра ў Рыме.

Рыхтуючы незаконнае скасаваньне Уніі, улады імпэрскай Расеі стварылі міт аб жорсткасьці і непамяркоўнасьці Язафата Кунцэвіча,
зрабіўшы са сьвятога сымбаль гвалту і рэлігійнай нецярпімасьці. У падмацаваньне гэтых цьверджаньняў, раней абвергнутых сотнямі сьведак, у абарот быў запушчаны сфальшаваны ліст канцлера Вялікага Княства Літоўскага Лява Сапегі да полацкага архібіскупа. У сваёй кнізе «Эпісталяцыя сьвятога Язафата» полацкі гісторык Міхась Баўтовіч з апорай на гістарычныя крыніцы аргумэнтавана выкрывае гэтыя спробы ачарніць сьвятамучаніка.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?2

Лукашэнка сёння ляціць у Расію13

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы75

Выйшаў на свабоду медыяменеджар і былы футбаліст Сяргей Капанец1

Так выглядае Часаў Яр пасля захопу расіянамі ФОТЫ23

Насту Лойку перавялі на паўгода ў памяшканне камернага тыпу1

Пракуратура Польшчы пачала папярэдняе следства па справе аб візах PBH. Іх атрымлівалі ў асноўным беларускія айцішнікі8

Ціханоўскі адказаў Лукашэнку наконт палітвязняў: Проста зараз 20 аўтобусаў будзе на мяжы, трэба будзе, будзе 100 — забярэм усіх29

Найлепшы сярод падобных. Дзе можна знайсці копіі Мінскага планетарыя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць