Калісьці ў Вільні на вуліцы Летняй гэты дом быў прытулкам гасьціннасьці й беларушчыны.

Сёньня [16 лістапада -- НН] чорт мяне торкнуў заехаць на Летнюю. Дому пані Зоі больш няма. На ягоным месцы — куламеса гразі й дзьве вялізныя яміны ..., паведаміў у сваім LJ ivansaj

***

Зоя Коўш (Каўшанка, па мужу Кратовіч, 1911—1994) нарадзілася ў Любліне, дзе ў той час жыў ейны бацька, будучы сьвятар Аляксандар Коўш.

Сястра беларускага дзеяча ў замежжы, сьвятара Сьвятаслава Каўша. Скончыла Віленскую беларускую гімназію, Віленскі ўнівэрсытэт (праўніцтва). Брала ўдзел у беларускім грамадзкім жыцьці ў Вільні ў 1930-1940-х гадох. Уваходзіла ў Беларускі студэнцкі саюз. Улетку 1944 г. выехала ў Нямеччыну, жыла ў Бэрліне. У 1947 была арыштаваная савецкімі органамі бясьпекі, асуджана на 10 гадоў лягероў.

З савецкіх канцлагераў вярнулася ў другой палове 1950‑х г., жыла ў Вільні.