Дыскаграфія: Героі, West Records, 2008. Рэцэнзуе Сяргей Будкін.

Спробы зайсці на тэрыторыю сур’ёзнай паэзіі сканчаюцца няўдачай.

ІQ48 можна дараваць усё недаравальнае іншым: і мавэтонаўскія цытаты з савецкіх кінафільмаў, і няроўны вакал, і няроўныя тэксты. Бо яны ствараюць настрой. Іх прэ, ад таго і прэшся сам. Здаровага нацыяналізму з часоў «Вар’ятаў» у ІQ паболела заўважна, і музыкі цалкам адмовіліся ад расійскамоўных тэкстаў.

У новым альбоме «ласёў» два пачаткі — сцёбны і змагарскі. Праўда, часам спробы зайсці на тэрыторыю сур’ёзнай паэзіі сканчаюцца няўдачай, як абсалютна пралётны нумар «Гэй, наперад». Гэтак дысгарманічна на словы Купалы яшчэ ніхто не пяяў. Але ў выпадку з кранальнымі вершамі Міхала Анемпадыстава «Святло ў цемры» і «Схаванае сэрца» — усё нармуль. Гэтыя два гожыя трэкі — галоўныя на альбоме. Звяртае ўвагу сур’ёзная да манументальнасці «Будзе вайна». Ці прыжывецца ў рэпертуары?

Самая душэўная песня альбому ідзе схаваным бонусам — запісаная ў акустыку і заспяваная на трасянцы «Чіво ты?»

Сяргей Будкін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0