Літаратура44

Уладзімір Някляеў. Пакуль Абаму не забілі

    Пакуль Абаму не забілі,
    Яшчэ мы шанец не згубілі
    Грахі прад Богам замаліць,
    І ўсіх, каго мы не любілі,
    Пакуль Абаму не забілі,
    Яшчэ мы можам палюбіць.

    Пакуль, як на клавіятуры,
    Сьвет беласкуры, чорнаскуры
    (Чаму і музыка гучыць),
    Мы можам не спраўляць хаўтуры
    Па сьвеце, і псалмы і суры
    Адной малітваю лучыць.

    Пакуль Абаму не забілі,
    Яшчэ мы шанец не згубілі
    У храмах сьвечкі запаліць.
    Заб’юць Абаму —
    рухнуць храмы,
    І Бог памрэ, і цень Абамы
    Над Богам будзе галасіць.

Зразумела, гэта ніякае не прароцтва (дай Бог Абаме здароўя і доўгіх гадоў!), а тым больш не экстрэмізм ці заклік да яго. Гэта неадчэпнае ў апошнія месяцы прадчуваньне нейкай сусветнай катастрофы.

Я нават бачыў сон з такім сюжэтам: у Пакістане вырабілі партатыўную атамную бомбу, нехта яе ўкраў і выбухнуў у Амерыцы, якая ня змусіла сябе доўга чакаць з адказам…

Вайна ў тым сне не зачапіла Беларусь.

Чаму?..

Таму што я люблю яе больш за ўсё на сьвеце, больш за ўвесь астатні сьвет — і Бог, які пасылае нам сны, не рашыўся на тое, каб у мяне Беларусь адняць.

Чаму ж тады адымаюць у мяне Беларусь іншыя?..

Тыя, якія адымаюць у мяне беларускую мову, культуру, гісторыю, памяць?..

Яны вышэй за Бога? Ці ў іх Бога няма?.. Ці ў іх няма Бога толькі беларускага?..

Я не хачу, каб Абаму забілі.

Я не хачу, каб нехта ўкраў і скарыстаў бомбу. Ні ў Злучаных Шатах Амэрыкі, ні дзе‑небудзь яшчэ.

Я хачу, каб Бог не дапусьціў гэтага, каб не было катастрофы.

Я хачу, каб быў Ён, беларускі Бог, і каб ва ўсіх нас быў увесь сьвет і была Беларусь.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

35-гадовы беларус памёр ад укусу змяі ў маскоўскім заапарку5

35-гадовы беларус памёр ад укусу змяі ў маскоўскім заапарку

Усе навіны →
Усе навіны

Любіце шматкі на сняданак? Ну, чытайце3

Колькасць ахвяр у Санта-Дамінга дасягнула 184

Стала вядома, як будзе выглядаць Валадарка пасля рэканструкцыі17

Сканчваецца легендарная антыўтопія пра ЗША. Што чакаць ад фіналу «Аповеду служанкі»6

Амерыканскія біржы ўзляцелі пасля таго, як Трамп даў задні ход з пошлінамі. Услед за імі растуць і азіяцкія6

У Віцебску вынеслі прысуд праваслаўнаму святару, які насмерць збіў машынай дзіця4

«Трэба быць актывістам, каб да цябе прыйшлі». Чаму беларусы вяртаюцца з эміграцыі21

Прымаць душ лепш увечары, а не зранку — вось чаму3

«Бачу, як яго гэта ламае». Беларуска расказала гісторыю брата, які трапіў у чорныя спісы і не можа ўладкавацца на працу19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35-гадовы беларус памёр ад укусу змяі ў маскоўскім заапарку5

35-гадовы беларус памёр ад укусу змяі ў маскоўскім заапарку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць