Фота-Андрэй Лянкевіч

Фота-Андрэй Лянкевіч

«...Лех Валенса быў jeans... І Даніель Ольбрыхскі — jeans… І Ян Павал ІІ — jeans... ....І Чарлі Чаплін jeans. Курт Кобэйн быў jeans. Падазраю, што і Мікі Маўс — jeans...».

Вядомы брытанскі драматург Том Стопард і рэжысёр беларускага «Свабоднага тэатру» Мікалай Халезін выдалі свае волялюбныя п’есы пад адной джынсавай вокладкай.

У кнігу ўвайшлі п’еса Тома Стопарда «Рок-н-Рол» (пра падзеі Пражскай вясны 1968 году), а таксама працы Мікалая Халезіна «Пакаленне Jeans» і «Спасціжэнне кахання» (у суаўтарсве з Наталляй Калядой). Чырвонай ніткай праз усе п’есы — тэма свабода, вонкавай і знешняй, а таксама спробы наладзіць людскія стасункі ва ўмовах таталітарнага грамадства. Хіба вынікам намаганняў аўтараў падаць лёс цэлага пакалення ёсць споведзь прыватнага чалавека.

Прэм’ера монаспектакля «Пакалення Jeans» адбылася ў «Свабодным тэатры» ў 2006 годзе: тады ў тэатральным аглядзе брытанскай газеты The Guardian спектакль дастаў найвышэйшы бал. У «Пакаленні» галоўны герой апавядае пра паўпадпольны гандаль замежнымі кружэлкамі ў Мінску 80-ых, і потым перакідваецца на апісанне пра адсідку «на сутках» за удзел у палітычнай акцыі ўжо ў цяперашняй РБ.

Кожная п’еса выкладзеная на трох мовах: беларускай, ангельскай і расійскай — выбірай любую, або любую. Пасля чытай і стаў спектаклі як Халезін, стаў лепей за Халезіна — свабода!

Прадмову да кнігі напісаў Вацлаў Гавел.

Rock’n’Roll для пакалення Jeans. П’есы Тома Стопарда і Мікалая Халезіна ў перакладах. Мінск: Выдавецтва «Свабоднага тэатру», 2009—263с. 1000 ас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?