Электрамабілі Geely пачнуць прадаваць у Беларусі ў наступным годзе. Запас ходу у мадэлі складзе каля 400-500 кіламетраў, паведамілі ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

«Мінск-Навіны»

«Мінск-Навіны»

Дызайн будзе такім жа, як і ў прадстаўленым ў сакавіку гэтага года кітайскім электракары. На выбар дылеры прапануюць сем каляровых гам. У прыватнасці, у залатой, серабрыстай, крышталёва-белай і блакітнай афарбоўцы.

Машыну забяспечаць адаптыўным круіз-кантролем, а таксама функцыяй распазнання дарожных знакаў. Дарэчы, асобныя дэталі будзе збіраць завод пад Барысавам. Прыкладны кошт новага электрамабіля — 70 тысяч рублёў. Цяпер на прадпрыемстве выпрабаванні праходзіць старая мадэль кітайскай зборкі. Вывучаюцца асаблівасці эксплуатацыі.

Чакаецца, што электрамабіль будзе цалкам адаптаваны пад еўрапейскі клімат, мультымедыя русіфікуюць, у камплекце таксама будуць ісці спецыяльныя перахаднікі для еўрапейскіх зарадных станцый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0