Карабель Crew Dragon з экіпажам у складзе астранаўтаў Дугласа Харлі і Роберта Бенкена ў аўтаматычным рэжыме адстыкаваўся ад Міжнароднай касмічнай станцыі для вяртання на Зямлю.
Адстыкоўка адбылася 2 жніўня ў 02:45.
Плануецца, што шлях Crew Dragon да Зямлі зойме 19 гадзін. Карабель мае прывадніцца ў Мексіканскім заліве каля берагоў штата Фларыда 2 жніўня ў 21:42.