«Мінская прыгажуня — 1988» і прадстаўніца Беларусі на «Еўрабачанні-2005» Анжаліка Агурбаш размясціла ў stories фатаграфію, на якой паказвае жэст перамогі, мужчына побач з ёй трымае кулак, а таксама побач намалявана сэрца. Гэтыя сімвалы шырока выкарыстоўваюцца ў агітацыі альтэрнатыўнага кандыдата на пасаду прэзідэнта — Святланы Ціханоўскай.

Больш за тое, на фота яны ў вопратцы белага і чырвонага колераў.

Нагадаем, Анжаліка Агурбаш (тады яшчэ Ліка Ялінская) у пачатку 90-ых выконвала песню «Наўздагон» на словы Леаніда Пранчака пра беларускую нацыянальную сімволіку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0