Федэральнае ўпраўленне аховы здароўя Швейцарыі правяло даследаванне галоўных крыніц заражэння каранавірусам у краіне. Згодна з ім — гэта рэстараны і начныя клубы, піша The Local.
Паводле даных, 42% новых заражэнняў у Швейцарыі за апошнія два тыдні паступілі з начных клубаў. Яшчэ 27% — з бараў і рэстаранаў. Такім чынам, дзве траціны выпадкаў інфекцый паступілі або з начных клубаў, або з устаноў харчавання.
Не больш за 12% людзей заразіліся ад члена сям'і, 8% — ад медыцынскага персаналу.
0
0
0
0
0
0