Нацыянальны мастацкі музей разам з Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва прадставіў мемарыяльную выставу Арлена Кашкурэвіча, піша БелТА.

Сёлета спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Арлена Кашкурэвіча (1930-2013).

«На рэтраспектыўнай выставе — больш за 100 работ, выкананых у графічных тэхніках афорта, літаграфіі, лінагравюры, акварэлі, малюнка тушшу, мяккімі матэрыяламі. Гледачы могуць убачыць творчасць Арлена Кашкурэвіча ў шырокім храналагічным дыяпазоне — пачынаючы ад самых ранніх работ 1959 года да малюнкаў 2010-х гадоў. Аснову мемарыяльнай выставы складаюць манументальныя серыі гравюр і ілюстрацыі кніг, якія ўдзельнічалі ў рэспубліканскіх і міжнародных выставах і конкурсах і адзначаныя высокімі ганаровымі ўзнагародамі», — распавялі ў музеі. 

Арлен Кашкурэвіч належыць да найярчэйшых майстроў другой паловы ХХ — пачатку XXI стагоддзя, творы якога атрымалі шырокае прызнанне ў нашай краіне і за мяжой. Адзін з заснавальнікаў школы сучаснай беларускай графікі і найбуйнейшы майстар кніжнай ілюстрацыі за час сваёй працы аформіў больш за 200 кніг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0