Пра гэта ў нядзелю са спасылкай на крыніцу ў літоўскай арміі паведаміла літоўскае Нацыянальнае радыё LRT.

Факт пралёту верталётаў над Вільняй зафіксавалі карыстальнікі інтэрнэт-старонкі вяшчальніка, якія даслалі здымкі. «Прадстаўнікі літоўскага войска, з якімі звязалася рэдакцыя, растлумачылі, што на палігон у Пабрадзе для ўдзелу ў вучэннях прыляцелі сем амерыканскіх верталётаў Apache і два верталёты Black Hawk», — паведаміла радыёстанцыя. Адкуль у Літву прыбыла гэтая тэхніка, не ўдакладнялася. 

У раёне горада Пабрадзе, што непадалёк ад усходняй мяжы Літвы з Беларуссю, знаходзіцца цэнтральны палігон літоўскай арміі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0