У чарговай праграме «Нядзельны вечар з Уладзімірам Салаўёвым» на тэлеканале «Расія 1» больш за гадзіну эфіру вядучы і яго эксперты абмяркоўвалі сітуацыю з беларускімі выбарамі і баевікамі «Вагнера». Адметна, што гэту частку праграмы вырашылі не паказваць на «РТР Беларусь». Для беларускай аўдыторыі выпуск пачаўся адразу з наступнай часткі, прысвечанай Украіне.

Якія тэзісы агучваліся ў праграме Салаўёва? Эксперты ў ёй звычайна прытрымліваюцца падобнага меркавання.

  • Расія з павагай ставіцца да Беларусі.
  • Расія ніколі не ўмешваецца ва ўнутраныя справы Беларусі.
  • Беларускае грамадства ненавідзіць бела-чырвона-белыя сцягі, пад якімі выступае Святлана Ціханоўская.
  • На Магілёўшчыне і Віцебшчыне разгорнутыя трэніровачныя лагеры баевікоў БНФ.
  • Лукашэнка схлусіў пра баевікоў «Вагнера» — маўляў, яны ж насамрэч ніякія не расійскія ваеннаслужачыя.
  • Незразумела, навошта беларускія ўлады апублічылі гісторыю, маглі б высветліць на ўзроўні спецслужб.
  • Тым, што Лукашэнка абмяркоўвае магчымасць перадачы баевікоў Украіне, ён разрывае адносіны з Расіяй.
  • Калі затрыманне баевікоў — гэта ініцыятыва Лукашэнкі, то яна самазабойчая.
  • Беларусь узаконьвае спіс «Міратворца».

Расійскія тэлеперсанажы абураныя і дзеяннямі Аляксандра Лукашэнкі, і асобай Святланы Ціханоўскай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0