На сайце газеты «Звязда» апублікаваная перадвыбарчая праграма Аляксандра Лукашэнкі пад назвай «Разам за Беларусь!». Адметна, што выданне з'явіцца ў кіёсках толькі ў дзень пачатку датэрміновага галасавання.

Вось як выглядаюць асноўныя тэзісы праграмы ў кароткім пераказе. Дакладныя цытаты пададзеныя ў двухкоссях.

  • «Будзе абвешчаны рэферэндум аб зменах у Канстытуцыю, на ім вызначаць «паўнамоцтвы органаў дзяржаўнай улады».
  • «Асноўную ўвагу аддадзім новай якасці адукацыі і яе адаптацыі да патрэб жыцця грамадства». На экзаменах будуць і тэсціраванне, і сумоўе.
  • Шокавай тэрапіі не будзе, чакаецца «ўдасканаленне таго, што створана». Сярэдні заробак за 5 гадоў вырасце ўдвая.
  • Абяцаюцца роўныя магчымасці для прыватных і дзяржаўных кампаній.
  • Важна ліквідаваць залежнасць краіны ў нафтагазавай, фінансавай і іншых сферах.
  • Будзем ствараць «зялёную эканоміку» (экапрадукты, электратранспарт, аднаўляльная энергія).
  • Асаблівую ўвагу нададуць рэгіёнам і асабліва вёскам. Там будуць ствараць інфаструктуру і падымаць «сацыяльныя стандарты».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0