«Наша Ніва» і Букмекерская кантора Леон таксама не збіраюцца адпачываць і, як і раней, працягваюць сачыць за айчынным футболам.

У вышэйшай лізе адбылася чарговая трэнерская адстаўка, пятая за сезон. Параза ад «Руху» каштавала пасады коўчу «Мінска» Андрэю Разіну. Цяпер «гараджанаў» будзе зноў трэніраваць Вадзім Скрыпчанка, з якім клуб выйграваў Кубак Беларусі ў 2013 годзе.

У іншым мінскім клубе, «Дынама», таксама перамены. Там праз кепскую гульню звольнены спартыўны дырэктар Юрый Поклад. 

Адбылося гэта пасля паразы «бела-сініх» у Гродне, дзе «Нёман» працягнуў сваю суперсерыю без параз да 11 матчаў (9 перамог, 2 нічые). Па страчаных балах гарадзенцы першыя разам з «Шахцёрам».

Фота: ФК «Нёман».

Фота: ФК «Нёман».

Па набраных жа «Нёман» пакуль ідзе роўна з БАТЭ, якое ўпершыню прайграла ў Жодзіне. Прычым барысаўцы спакойна вялі з лікам 2:0, але далі гульцам «Тарпеда-БелАЗ» зрабіць камбэк і вырваць перамогу.

З іншых матчаў адзначым буйную перамогу «Белшыны» ў разборцы аўтсайдараў, а таксама 6 забітых мячоў у гульні «Славіі» з «Іслаччу».

Вось усе вынікі:

  • «Слуцк» — «Шахцёр» 0:2 (25 (п), А. Архіпаў; 62, Анціч)
  • «Дынама-Брэст» — «Віцебск» 1:0 (17, Гардзяйчук)
  • «Смалявічы» — «Белшына» 0:3 (2, Лявіцкі; 47, Ковель; 65, Лебедзеў)
  • «Славія» — «Іслач» 2:4 (45, Тэтэх; 51, Малькевіч — 17, 39, Макась; 53, 73, Януш)
  • «Нёман» — «Дынама-Мінск» 1:0 (50, Стойкавіч) 
  • «Тарпеда-БелАЗ» — БАТЭ 3:2 (45, Хачатуран; 59, Габрыэл Рамас; 61, Анцілеўскі — 8, Скавыш; 36, Стасевіч) 
  • «Мінск» — «Рух» 0:1 (19, Грачыха)
  • «Гарадзея» — «Энергетык-БДУ» 1:1 (63, Сянкевіч — 67, Соўпель)

ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА

А цяпер пераходзім да матчаў, якія адбудуцца з 6 па 8 жніўня.

«Белшына» — «Слуцк»

У госці да апошняй каманды табліцы едзе «Слуцк», які ў апошніх 12 турах набраў усяго 5 балаў з 36 магчымых. Таксама трэнеру случчакоў прыйшлося выпусціць двух рэзервістаў у стартавым складзе ў гульні супраць «Шахцёра» — наўрад ці гэта было прадыктавана тактычнымі задумамі Аляксандра Кончыца.

«Белшына» разграміла «Смалявічы» і крыху наблізілася да мяжы, па якой праходзіць зона вылету. У бабруйчан ёсць яшчэ 10 тураў, каб выратавацца, і такія матчы з праблемнымі супернікамі проста на вагу золата.

Прагноз «НН»: перамога «Белшыны».

«Шахцёр» — «Дынама-Брэст»

Летась гэтыя каманды сустракаліся ўжо тройчы. Згадайце драматычны кубкавы паўфінал, дзе ў другім матчы «Шахцёр» зладзіў феерычны камбэк, забіўшы чатыры мячы і прайграўшы толькі з-за правіла гасцявых галоў.

Брэст у другой пасля паўзы гульні абышоў моцны «Віцебск» і гатовы зноў паспрабаваць пазмагацца за найвышэйшыя пазіцыі, пакуль не стала запозна.

Прагноз «НН»: тотал, меншы за 2.5.

«Віцебск» — «Іслач»

«Іслач» выйграла дзве апошнія гульні і крыху падправіла сваё становішча, дагнаўшы ў табліцы якраз «Віцебск», які прайграў у Брэсце. Намінальна ў табліцы вышэй стаяць «ваўкі», якія ўвесну выйгралі хатнюю гульню.

Чарговая маладосць пачалася ў Мікалая Януша — 35-гадовы форвард забіў чатыры мячы ў двух матчах. Дагэтуль у яго на рахунку быў усяго адзін гол у чэмпіянаце.

Мікалай Януш святкуе забіты мяч. Фота: ФК «Іслач».

Мікалай Януш святкуе забіты мяч. Фота: ФК «Іслач».

Ці працягнецца галявая серыя ў галеадора-ветэрана?

Прагноз «НН»: нічыя.

«Дынама-Мінск» — «Смалявічы»

Мінскае «Дынама» — гэта такі сабе 2020 год ад футбола: шмат надзей, шмат пакут і невядома, што будзе ў канцы. 

Фота: ФК «Дынама-Мінск».

Фота: ФК «Дынама-Мінск».

«Смалявічы» прайгралі тры апошнія матчы з агульным лікам 0:8, таму асаблівых надзей няма. І стаць паўтарэннем леташняга «Энергетыка» таксама, здаецца, не атрымаецца.

Прагноз «НН»: перамога «Дынама».

«Мінск» — «Славія»

Вадзім Скрыпчанка свой другі этап кар'еры ў «Мінску» пачынае з матча супраць «Славіі». 

Мазырчукі, здавалася, папілі крыві і БАТЭ, і брэсцкаму «Дынама», але сезон наўрад ці можна назваць не тое каб паспяховым, нават здавальняючым. Вылет наўрад ці пагражае камандзе, але патэнцыйны пройгрыш «Мінску» наблізіць радок стыкавых матчаў. 

А вось перамога падыме бліжэй да першай дзясяткі.

Прагноз «НН»: перамога «Славіі».

«Энергетык-БДУ» — «Нёман»

Пасля трох ганебных параз «студэнты» нарэшце змаглі набраць хаця б адзін бал і згулялі ўнічыю з «Гарадзеяй». Але вельмі імаверна, што на гэтым серыя і скончыцца, бо ў Маладзечна едзе «Нёман».

Галоўнае і адзінае, што трэба зрабіць Ігару Кавалевічу перад гульнёй у Маладзечне, — гэта адагнаць думкі, якія падбіваюць недаацаніць суперніка праз яго апошнія вынікі. Нягледзячы на праблемы, мінчукі дагэтуль на высокім шостым месцы.

Прагноз «НН»: тотал, меншы за 2.5.

«Рух» — «Тарпеда-БелАЗ»

Пасля перамогі над БАТЭ Юрый Пунтус прызнаўся, што ён самы шчаслівы чалавек. Можам зразумець пачуцці Юрыя Іосіфавіча, тым больш ягоная каманда набрала добры ход. 

Фота: ФК «Тарпеда-БелАЗ».

Фота: ФК «Тарпеда-БелАЗ».

«Рух» пакуль дзясяты з 29 баламі, а ў мінскага «Дынама» на пятым радку — усяго на 1 пункт больш. Таму кожны турнірны бал і кожны матч з такой шчыльнасцю ў табліцы становяцца асабліва важнымі.

Прагноз «НН»: нічыя.

БАТЭ — «Гарадзея»

БАТЭ прымае «Гарадзею» на гарадскім стадыёне, бо «Барысаў-арэну» занялі для правядзення перадвыбарчага канцэрта. Магчыма, вяртанне на олдскульны стадыён, ужо апрабаваны ў гэтым сезоне «Смалявічамі», верне ўдачу барысаўцам.

БАТЭ мела праблемы з «Гарадзеяй» у гасцях, але дома ніколі «цукровым» не прайгравала. Але пасля першай за ўсе гады паразы ў Жодзіне нельга быць упэўненым ні ў чым.

Прагноз «НН»: перамога БАТЭ.

Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах. Калі лічыце сябе экспертам у беларускім футболе, зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Леон!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?