Фота Мінабароны

Фота Мінабароны

Два лейтэнанты Узброеных сіл выратавалі падлеткаў, якія ледзь не патанулі ў крэйдавым кар'еры побач з Бярозай. Пра выпадак паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.

Іван Прылепа і Ягор Ліша — афіцэры 927 цэнтра падрыхтоўкі і прымянення беспілотных авіяцыйных комплексаў.

3 жніўня, знаходзячыся недалёка ад аднаго з крэйдавых кар'ераў паблізу Бярозы, Іван і Ягор пачулі крыкі аб дапамозе двух хлопчыкаў, тыя танулі. Лейтэнанты кінуліся ў ваду і выцягнулі падлеткаў, пасля чаго адвезлі іх у Бярозаўскую цэнтральную раённую бальніцу, дзе ім аказалі неабходную медычную дапамогу.

Іван Прылепа і Ягор Ліша — аператары авіяцыйнага атрада эскадрыллі беспілотных авіяцыйных комплексаў.

У Бярозу афіцэры прыбылі да свайго першага месца службы пасля заканчэння вучобы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0