Участак у школе ў Мінску, дзе кабінка для «таемнага галасавання» без шторкі знаходзіцца проста насупраць членаў камісіі

Участак у школе ў Мінску, дзе кабінка для «таемнага галасавання» без шторкі знаходзіцца проста насупраць членаў камісіі

У бок настаўнікаў на працягу многіх гадоў ляцелі абвінавачванні ў фальсіфікацыі «выбараў».

Аднак, на самай справе, усё было не так і проста. Сістэма была выбудаваная такім чынам, што амаль кожны з іх мог з адносна чыстым сумленнем сказаць, што ні да чаго не датычны.

У чым [раней была] роля простага фальсіфікатара? Стаць шчыльна з калегам каля стала падліку, паказаць назіральніку дупу і раскласці бюлетэні па стосах. Усё.

Вынікі падліку асобных стосаў падсумоўвае старшыня, ён жа агучвае вынікі і перадае іх наверх. Як бы празрыстасцю тут і не пахне, але фармальна нават старшыня, які ўносіць у пратакол тое, што яму спусцілі зверху, быў абаронены ад абвінавачванняў тым, што звесткі па канкрэтных участках і вынікі падсумоўвання ўсіх ЦВК ніколі не публікаваў.

Сёлета маскі скінутыя цалкам. Паглядзіце, што робяць настаўнікі з незалежным назіранннем. Правакуюць, хлусяць, скандаляць, выклікаюць міліцыю, крычаць.

Апавяданні назіральнікаў — як зводкі з поля бою, і, заўважце, на гэтым полі дзейнічаюць не амапаўцы, не ціхары, не ахова прэзідэнта, а менавіта настаўнікі.

Дзейнічаюць наўпрост, адкрыта, агрэсіўна і не хаваючыся. І не скажаш ужо, што «не ведаў», і не скажаш, што «наверсе» — гэта робіць кожны канкрэтны выканаўца тут і цяпер.

Рэальнасць такая, што працэс незалежнага назірання і, такім чынам, хаця б мінімальнага грамадскага кантролю за тым, што адбываецца, сёння зрываюць. Зрываюць мэтанакіравана і спланавана, па метадычках.

І робяць гэта не спецслужбы, не ідэолагі і не БРСМ. А робяць гэта настаўнікі. І тут ужо ніхто нічога прыдумаць у апраўданне не зможа.

Буду банальны, але банальнасці таму і становяцца банальнасцямі, што яны — праўда і ўсе іх паўтараюць.

Сітуацыя з адукацыяй і педагогамі ў краіне — гэта нацыянальная катастрофа, і нават не пагроза, а прамы выклік і вельмі ясная карціна вельмі цёмнай будучыні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?