Мітынг-канцэрт Святланы Ціханоўскай у парку Дружбы Народаў улады забаранілі. Тады тысячы людзей адгукнуліся на словы кандыдаткі ў прэзідэнты, што яна прыйдзе ў Кіеўскі сквер. А там дыджэі афіцыйнага мерапрыемства пад авацыі грамады нечакана ўключылі песню Цоя «Перамен!».

Карэспандэнты «Нашай Нівы» расказвалі пра падзеі ў скверы анлайн.

Эмацыйным пераломам было, калі на праўладным мерапрыемстве, якое праходзіла ў Кіеўскім скверы, хлопцы з Палаца моладзі, якія стаялі за дыджэйскім пультам, нечакана ўключылі песню Віктара Цоя «Перамен!». Людзі на плошчы жыва адрэагавалі на гэта, пачалі апладзіраваць і выкрыкваць лозунгі.

Вось як гэта было, глядзіце кароткія відэа:

Звычайныя работнікі Палаца моладзі Кірыл Галанаў і Улад Сакалоўскі — гэта яны ўключылі музыку «Перамен».

Песня іграла, а яны стаялі ўзняўшы кулакі. На руках у іх былі белыя стужкі.

Пралукашэнкаўскі баяніст Віталь Варанко, які перад тым забаўляў народ у рамках афіцыйнай праграмы, агаломшана стаяў побач.

Вось кароткія відэа, якія перадаюць атмасферу каля Кіеўскага сквера і вакол яго пасля гэтага:

21:56

21:16

21:06 Жыхары навакольных дамоў вывесілі на вокнах нацыянальныя сцягі. Вось фоты:

20:49 На пляцоўцы ў Кіеўскім скверы яшчэ застаецца пару сотняў чалавек. Людзі ўключылі ліхтарыкі на сваіх мабільных тэлефонах і скандуюць «Верым! Можам! Пераможам!». Людзі паступова разыходзяцца, пасля таго, як яны правялі Марыю Калеснікаву.

20.39 Святлана Ціханоўская літаральна 100 метраў не дайшла да Кіеўскага скверу. Яе ахоўнікі пераканалі яе вярнуцца.

20:35

20:27

20:23 Марыю Калеснікаву не прапусцілі праз КПП. Яна спрабуе прайсці праз іншы ўваход, але і там яе спыніў мужчына ў цывільным і штосьці тлумачыць. Праз іншы КПП яе таксама не пусцілі, яна пайшла да КПП каля ўваходу ў кінатэатр. Марыя Калеснікава сыходзіць са скверу, людзі ідуць за ёй.

20:22

20:18

20:09

20:03

Тысячы людзей скандуюць «Сыходзь!».

20:01

19:36

19:31 З кожнага аўтобуса, які падыходзіць на найбліжэйшы прыпынак на Арлоўскай, дзясяткі людзей ідуць у сквер.

19:24 Асноўная маса людзей стаіць у парку. Колькасць людзей у парку цяжка ацаніць. У натоўпе за агароджай зрабіла фурор дзяўчынка гадоў 5, на плячах у бацькі крыкам «Святлана Ціханоўская!».

19:23

19:20 Звычайныя работнікі Палаца моладзі Кірыл Галанаў і Улад Сакалоўскі, гэта яны ўключылі музыку «Перамен»і сарвалі афіцыйнае мерапрыемства.

На руках у іх белыя стужкі.

19:14

19:13 Людзі скандуюць «Міліцыя з народам».

19:12

19:11 Людзі працягваюць апладзіраваць.

19:08 У раёне сквера вельмі дрэнна працуе інтэрнэт.

19:01 Людзі паднялі рукі з белымі стужкамі. Нечакана загучала песня Цоя «Перамен!». На пляцоўцы каля 5 тысяч чалавек. Аказалася, што песню ўключылі хлопцы, якія стаялі за пультам і бралі ўдзел у арганізацыі праўладнага мерапрыемства.

18:58

18:55 Людзі сцякаюцца ў Кіеўскі сквер. Цяпер тут ужо каля 2000 чалавек. Чакаюць Ціханоўскай. Чарга на дагляд гіганцкая.

18:44 На агароджаную пляцоўку не хочуць пускаць фатографаў. Кажуць, што чакаюць старэйшага, каб праверыць рэчы ў заплечніках журналістаў.

18:26 Ад людзей патрабуюць зайсці ўнутр агароджы. З выступоўцаў — «Песняры» і Віталь Варонка, баяніст, які зняў кліп «Бацька» ў падтрымку Лукашэнкі.

Актыўнасці для дзяцей пачынаюць згортваць. «У 18.30 разыходзімся», — даюць указанне ці то настаўнікам, ці то супрацоўнікам цэнтра творчасці.

18:16 За агароджай Кіеўскага сквера каля 200 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0