На праўладным мерапрыемстве, якое праходзіла ў Кіеўскім скверы Мінска, хлопцы з Палаца моладзі, якія стаялі за дыджэйскім пультам, нечакана ўключылі песню Віктара Цоя «Перамен!». Людзі на плошчы жыва адрэагавалі на гэта, пачалі апладзіраваць і выкрыкваць лозунгі.

37-гадовы кіраўнік Цэнтральнага раёна сталіцы Дзмітрый Пятруша нервова спрабаваў спыніць трансляцыю песні. Гэты момант трапіў на відэа: 

А далей рэакцыя людзей на мерапрыемстве і лямант Дзмітрыя Пятрушы: «Вы сорвали мероприятие! Милицию сюда!».

І тое самае з трэцяга ракурсу:

Звычайныя работнікі Палаца моладзі Кірыл Галанаў і Улад Сакалоўскі — гэта яны ўключылі музыку «Перамен».

Песня іграла, а яны стаялі ўзняўшы кулакі. На руках у іх былі белыя стужкі.

Пралукашэнкаўскі баяніст Віталь Варанко, які перад тым забаўляў народ у рамках афіцыйнай праграмы, агаломшана стаяў побач.

Вось як гэта было, глядзіце кароткія відэа:

А вось кароткія відэа, якія перадаюць атмасферу каля Кіеўскага сквера і вакол яго пасля гэтага:

Магчыма, дыджэі арыштаваныя. Нумар аднаго з іх недасяжны. Брат другога расказаў «Нашай Ніве», што не можа яго адшукаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0