Паводле Сусветнай метрыкі, па стане на раніцу 7 жніўня ў свеце зарэгістравалі 19 257 695 выпадкаў каранавіруса, памерлі 717 687 чалавек.
Найбольшая колькасць інфікаваных у ЗША, там зафіксавалі 5 032 179 выпадкаў каранавіруса, а памёрлі 162 804 чалавекі, з іх 1203 — за ўчора. У Бразіліі зафіксавалі 2 917 562 выпадкі каранавіруса, 1226 чалавек памерлі ўчора. У Індыі — 2 025 409 выпадкаў. Памерлі за ўчора 899 чалавек.
Усяго ў свеце за 6 жніўня зафіксавалі 281 002 новыя выпадкі каранавіруса, памерлі 6 464 чалавекі.