Увечары 7 жніўня ў Мінску затрымалі ўдзельнікаў традыцыйных роварных акцый салідарнасці. Вядома, што ў затрыманнях бралі ўдзел супрацоўнікі АМАПа, міліцыі і салдаты ўнутраных войскаў. Масавыя затрыманні каля 22-й гадзіны адбываліся на Акадэміі Навук і Плошчы Перамогі. Раварыстаў затрымлівалі разам з роварамі, паведалмяюць праваабаронцы.

Аднаго з затрыманых у раёне Акадэміі навук забрала хуткая дапамога. Медыкам перадалі яго з аўтазаку.

На відэа, знятым аўтамабілістамі, якія праязджалі побач, відаць, што чалавек ляжыць на зямлі без прытомнасці, а амапаўцы спрабуюць прывесці яго ў пачуцці.

Прэс-сакратар МУС паведаміла, што ў затрыманага здарыўся прыступ эпілепсіі. Цяпер ён шпіталізаваны. 

Спіс затрыманых

  1. Уладзіслаў Лакутэш 
  2. Кацярына Ластоўская
  3. Юлія Гагуліна (ёй зламалі руку пры затрыманні. Яна цяпер у лякарні №6)
  4. Раман Жарабцоў (Кастрычніцкі РУУС)
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0