Ініцыятыве «Сумленныя людзі» паступіла ананімнае паведамленне з 18-хвілінным аўдыёзапісам, дзе зафіксавана «трэніроўка» падліку галасоў.

Члены адной з мінскіх камісій павінны раскласці бюлетэні па стосах і агучыць для пратаколу патрэбныя вынікі. У адпаведнасці з лічбамі, якія да гэтага моманту «павінны ведаць на памяць» ці падгледзець у «шпаргалцы».

Імёны, якія гучаць у запісе, супадаюць з імёнамі педагогаў адной з мінскіх гімназій.

БУДЗЕ ДАПАЎНЯЦЦА. ЧАКАЕМ КАМЕНТАРОЎ АД ЧЛЕНАЎ ВЫБАРЧАЙ КАМІСІІ, ЯКАЯ РАЗМЯШЧАЕЦЦА Ў ДАДЗЕНАЙ ГІМНАЗІІ.

Чытайце таксама: Назіральнікі: «Дружная яўка 9-га аголіць прыпіскі на датэрміновым». А што тады зробяць фальсіфікатары? 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0