Лукашэнка сёння правёў нараду наконт апошніх падзей у Беларусі, піша БелТА.

Ён падкрэсліў, што асновай і падмуркам усяго і найважнейшым пытаннем, як і раней, з'яўляецца функцыянаванне эканомікі. «Таму ўраду неабходна прыняць усе неабходныя дадатковыя меры, калі гэта трэба, для функцыянавання эканомікі», — даручыў ён.

«Усе, хто хочуць працаваць, хто імкнецца працаваць, павінны мець працу і, адпаведна, заробак. Усе, хто сёння не працуе, павінны быць вывучаны, і ім павінна быць прапанавана праца, — падкрэсліў ён. — Аснова ўсіх гэтых так званых пратэстоўцаў — людзі з крымінальным мінулым і сёння беспрацоўныя. Няма працы, значыць «гуляй, дзядзька, па вуліцах і праспектах». Таму я па-добраму прашу і папярэджваю ўсіх: ўладкавацца (трэба) на працу тым, хто не працуе».

І хачу папярэдзіць некаторых нашых, мякка кажучы, тых, хто абуржуазіўся: не дай бог нехта будзе выдаваць ліпавыя даведкі аб працаўладкаванні. Усё павінна быць сумленна і прыстойна, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён даручыў праваахоўным органам і дзяржаўным структурам забяспечыць выкананне дадзеных указанняў.

На нарадзе таксама абмяркоўваліся пытанні ідэалогіі, кадравай палітыкі і працы СМІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0