Пра гэта сёння раніцай напісаў яе брат Юра Сідун
«Крысціна дома! Раптам адпусцілі з Акрэсціна, яшчэ цяпер адпускаюць людзей. Андрэя пакуль няма, верагодна ён у Жодзіне. Усім дзякуй сябры за салідарнасць! Рэчаў Крысціне не аддалі, тэлефона не мае, пакуль без сувязі. Іх не кармілі зусім, амаль не было магчымасці спаць», — напісаў.
Крысціну і Андрэя затрымалі вечарам у панядзелак каля Цэнтральнага РУУСа, куды яны прыехалі вызваляць затрыманага раней сына Мірона.
0
0
0
0
0
0