Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа разглядае магчымасць прамых кантактаў з кіраўніцтвам Беларусі для пошуку рашэння выхаду з крызіснай сітуацыі ў суседняй краіне. Пра гэта ў чацвер у эфіры нацыянальнага радыё LRT паведаміла дарадца літоўскага лідэра па пытаннях знешняй палітыкі Аста Скайсгірытэ.
«Прэзідэнт не выключае магчымасці беспасярэдніх кантактаў, калі для гэтага будуць пэўныя ўмовы», — сказала яна.
Як адзначыла дарадца, кантакты па дыпламатычных каналах таксама працуюць.
«Кантакты праз пасольства, дыпламатычныя кантакты з'яўляюцца нармальнай ўстоянай практыкай, якая звычайна дзейнічае вельмі добра, але пры неабходнасці магчымыя і прамыя кантакты», — сказала Скайсгірытэ.