Паліттэхноляг Віталь Шкляраў, арыштаваны па абвінавачваньні ў арганізацыі масавых беспарадкаў, утрымліваецца ў СІЗА ў Менску фактычна ў катавальных умовах, піша Радыё Свабода

Пра гэта распавёў расейскаму выданьню «Новая газета» ягоны адвакат Антон Гашынскі.

Шклярава затрымалі яшчэ да 9 жніўня.

У СІЗА адсутнічае гарачая вада, памыцца можна адзін раз на тыдзень. Забароненая перапіска, у СІЗА нельга перадаваць кнігі. Шкляраў расказаў, што яго распранулі дагала і паставілі на шэсьць гадзінаў у так званы «стакан» — пакой памерам мэтар на мэтар.

У камэры Шклярава пэрыядычна наведваюць людзі, відавочна зьвязаныя са спэцслужбамі, і праводзяць зь ім размовы ў адсутнасьць абаронцы, пра зьмест якіх яму распавядаць забаронена. Начамі ў СІЗА на поўную гучнасьць уключаюць савецкую музыку, праз што Шкляраў ня можа спаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0