Заява амерыканскіх беларусаў

Мы, сябры Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў ЗША, асуджаем гвалт і зьдзек з боку дзяржаўных уладаў над мірнымі грамадзянамі Беларусі за іхнае дамаганьне справядлівага падліку галасоў у праведзеных прэзыдэнцкіх выбарах.

Ганьба цяперашняму ўраду Рэспублікі Беларусь за гвалт над безабароннымі людзьмі, якія дамагаюцца справядлівасьці.

Адначасна мы зьвяртаемся да ўладаў ЗША з просьбай заступіцца за нявінных людзей у Беларусі ўсімі магчымымі палітычнымі й матэрыяльнымі сродкамі.

Ад імя ўправы БІНіМ

Вітаўт Кіпель
Янка Запруднік
Лявон Юрэвіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0