Беларускі металургічны завод, што ў Жлобіне, выйшаў на мірны пратэст.
Гэту інфармацыю пацвердзілі крыніцы НН на заводзе.
Гэта пакуль не забастоўка, прадпрыемства працуе.
Але рабочыя, паводле інфармацыі нашай крыніцы, вылучылі патрабаванні, сугучныя з тымі, якія ў гэты час гучаць ад працоўных іншых прадпрыемстваў краіны: вызваленне палітзняволеных, агучванне сапраўдных вынікаў выбараў, адстаўка кіраўніцтва краіны.
У Жлобіне падчас перадвыбарчай кампаніі адбыўся адзін з самых масавых мітынгаў у падтрымку Ціханоўскай.