Генеральны дырэктар футбольнага клуба БАТЭ Міхаіл Залеўскі раскрытыкаваў жорсткасць сілавікоў у адносінах да пратэстоўцаў у Беларусі і запісаў відэа, дзе ён выкідвае ў кантэйнер для смецця форму з афіцэрскімі пагонамі.
Міхаіл Залеўскі з'яўляецца былым афіцэрам. Такім чынам, ён падтрымаў акцыю шэрагу цяперашніх і былых прадстаўнікоў сілавых структур, якія выказалі свой пратэст дзеянняў у дачыненні да пратэстуючых.
Адзначым, што форвард каманды Антон Сарока атрымаў сем сутак за ўдзел у акцыі пратэсту.