Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе ў Мінску, піша БелТА.
«Што да працы эканомікі — найважнейшае пытанне. Зразумела, што рознага роду каналы, пэўныя СМІ будуць разгойдваць гэтую сітуацыю, што выходзіце, баста … Я на гэты конт ужо выказаўся: хто-небудзь хоча страйкаваць, хай ідуць страйкаваць, але на заводах ім рабіць няма чаго», - сказаў Лукашэнка.
У сувязі з гэтым ён адзначыў, што неабходна даручыць кіраўнікам прадпрыемстваў, каб яны папярэдзілі рабочых. «Не трэба ціснуць ні на каго, ні ў якім разе, проста трэба ім гэта сказаць. Поўзаць, на каленях стаяць мы ні перад кім не збіраемся. Такой неабходнасці няма», - падкрэсліў ён.
«Страціць хочуць працу і прадпрыемствы — страцяць. Далей яны не адновяцца, мы ж гэта выдатна разумеем. Таму хай кіраўнікі са сваімі калектывамі разбіраюцца. Калі патрэбна наша дапамога ці працоўныя калектывы просяць пабываць там, не трэба адмаўляцца. Трэба паехаць у працоўныя калектывы, адказаць на іх пытанні», - сказаў ён.
Ён заявіў, што ў панядзелак наведае МЗКЦ.
«На гэтыя пытанні яны пачуюць мой адказ», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
«Таму эканоміцы ўвагу перш за ўсё», - рэзюмаваў ён.