Уся моц айчыннай вакальнай музыкі ў гэтым дыску.

Пяюць тэнар Юры Гарадзецкі, які два гады таму трапіў у пяцёрку найлепшых на 78‑м міжнародным конкурсе імя каралевы Лізаветы, ды сапрана Алена Золава.

Абсяг матэрыялу — неверагодны: ад канцоны з «Полацкага сшытку» да твораў Лучанка. Чысцютка ліецца голас спевакоў, музыка толькі дадае штрыхі (акампанімент — адно фартэпіяна).

Пераварыць за раз такую музычную аграмадзіну немагчыма. Дыск мае сэнс слухаць парцыянальна — па стагоддзях. Тэматычна яго можна падзяліць на дзве часткі: лірычная — з серэнадамі, канцонамі, рамансамі ды фантазіямі і духоўная — з псалмамі і галашэннямі.

Творы, якія заслугоўваюць асобнай увагі:
Арыя Фаўста (у перакладзе Сёмухі), «Старая песенька» Напалеона Орды і, вядома ж, «Зорка Венера».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?