БелТА

БелТА

З 1 снежня з беларускім Дзедам Марозам можна будзе паразмаўляць праз скайп, паведамляе сайт «Белавежскай пушчы».

Кошт паслугі складае 10 рублёў за 15 хвілін размовы. Для гэтага трэба адправіць заяўку на электронную пошту нацыяльнага парку, у якой неабходна ўказаць імя суразмоўцы, лагін у скайпе, пажаданую дату і час сувязі.

Пасля гэтага вы атрымаеце пацвярджэнне замовы і інструкцыю па аплаце. У абраны вамі дзень Дзед Мароз патэлефануе праз скайп.

Таксама можна замовіць пераднавагодняе скайп-віншаванне ад Дзеда Мароза. Гэта танней: 5 рублёў за 10 хвілін.

Віншаванні будуць праходзіць кожную пятніцу, суботу і нядзелю з 16.00 да 19.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0