У Оршы — родным горадзе Уладзіміра Караткевіча — да 90-годдзя з дня яго нараджэння намалявалі мурал у гонар літаратара. Вялікі партрэт класіка ўпрыгожыў жылы дом на рагу вуліц Уладзіміра Караткевіча і Марата, піша Tut.by.

instagram.com/in_focus_by

instagram.com/in_focus_by

У эскізе выкарыстаны малюнкі Караткевіча і фрагменты яго рукапісаў. Аўтар графіці — аршанскі мастак Дзмітрый Талкачоў.

Мурал з’явіўся па ініцыятыве мецэната Андрэя Балабіна, які ў кастрычніку 2018 года набыў родны дом Уладзіміра Караткевіча ў Оршы і плануе ператварыць яго ў музей і цэнтр культуры.

Сцяна будынка, на якой намалявалі партрэт Караткевіча, выходзіць на вуліцу ў яго гонар і знаходзіцца за пару метраў ад дома, дзе нарадзіўся літаратар. Тут ён напісаў адзін з самых вядомых сваіх твораў — «Дзікае паляванне караля Стаха».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?