Як па-новаму збіраць транспартны падатак з кіроўцаў — цяпер галаўны боль дэпутатаў і міністраў. Аляксандр Лукашэнка даручыў ім самім вырашыць пытанне.

Ілюстрацыйны здымак Надзеі Бужан.

Ілюстрацыйны здымак Надзеі Бужан.

На пашыранай нарадзе ў парламенце прыйшлі да такіх высноў:

  • Аплачваць дарожны збор можна будзе як за месяц ці некалькі месяцаў, так і за год ці два гады.
  • Для фізічных асоб стаўка зменшыцца на 10% адносна цяперашніх тарыфаў, а пры аплаце адразу на год — на 20%.
  • Для юрыдычных асоб стаўка зменшыцца на 20%.
  • Фіксаваць парушэнні будуць у аўтаматычным рэжыме праз камеры.
  • Памер магчымага штрафу апісваецца як «двухразовая гадавая стаўка дарожнага збору». Пасля аплаты такога штрафу кіроўца аўтаматычна атрымае дазвол на рух на год.
  • Сістэма запрацуе ў найлепшым выпадку з 1 красавіка 2021 года.

Якім атрымаецца штраф?

Зараз для легкавіка вагой 1,5-2 тоны падатак складае 162 рублі на год, для легкавіка вагой 2-3 тоны — 216 рублёў.

Гэтая стаўка, як абяцаецца, зменшыцца на 10% і складзе 145 рублёў і 195 рублёў адпаведна.

У такім разе штраф будзе складаць 290 рублёў для меншых машын і 390 рублёў для большых.

На гэты момант адказнасці за нясплату транспартнага падатку няма, але ён ідзе ў камплекце з тэхаглядам, а за адсутнасць тэхагляду можна атрымаць папярэджанне ці штраф ад 1 да 3 базавых велічынь. Калі зловяць яшчэ раз — ад 2 да 5 базавых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0