26 лістапада ў Брэсце судзілі 63-гадовую Алену Гнаўк. Яе абвінавачвалі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі памяці загінулага мінчука Рамана Бандарэнкі, паведамляе Tut.by.
Суд прызнаў яе вінаватай па ч.3 арт. 23.34 КаАП і прызначыў 50 базавых велічынь штрафу (1350 рублёў).
Алену Гнаўк затрымалі 14 лістапада. У той дзень яна наведала касцёл на вуліцы Леніна, дзе арганізавалі народны мемарыял Раману Бандарэнку, а затым пайшла па вуліцы Пушкінскай у напрамку Савецкай. Яе затрымалі каля кінатэатра «Мір».
Алену Пятроўну неаднаразова судзілі за ўдзел у акцыях пратэсту. Агулам яна правяла больш за 20 сутак у ізалятары і атрымала штрафаў на суму каля 1300 даляраў. Акрамя таго Алена Гнаўк з'яўляецца фігурантам крымінальнай справы па артыкуле 342 (за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).