У 2019 годзе свой першы дазвол на жыхарства ў краінах ЕС атрымалі 70 095 беларусаў, паведамляе Еўрастат.
Больш за ўсё дазволаў на жыхарства для беларусаў выдала Польшча — 54 107. У Літве дакумент атрымаў 7 121 беларус. Чэхія выдала для беларусаў 3 504 дазволы на жыхарства.
58% беларусаў атрымалі дазвол на жыхарства ў ЕС з мэтай працаўладкавання. 6% — па сямейных прычынах. 3% — для атрымання адукацыі. 34% — іншыя прычыны.
У цэлым у 2019 годзе ў Еўрасаюзе было выдадзена каля 3 мільёнаў першых дазволаў на жыхарства для грамадзян краін, якія не ўваходзяць у ЕС.
0
0
0
0
0
0