Затрымалі электраманцёра з Ліды, які стварыў у Telegram «дошку ганьбы» для сілавікоў, паведамляе МУС.

МУС сцвярджае, што 42-гадовы мужчына ў месенджары стварыў і адміністраваў канал, дзе размяшчалася інфармацыя пра супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Акрамя «дошкі ганьбы» лідчанін кіраваў каналам «Аб'яднаны саюз рэвалюцыі» і чатам «Ліда краіна для жыцця».

МУС паведамляе, што ў кватэры лідчука аператыўнікі знайшлі пратэсную атрыбутыку, нож, пнеўматычны пісталет, якія разам з тэхнікай канфіскавалі. Варта адзначыць, што мець дома нож і г.д. не забаронена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0