У Тэгеране забіты вучоны-ядзершчык Махсэн Фахрызадэ, паведамляе Al Arabiya. У прэс-службе Міністэрства абароны Ірана паведамілі, што Фахрызадэ «быў цяжка паранены ў ходзе сутыкненняў паміж яго камандай бяспекі і тэрарыстамі і дастаўлены ў бальніцу», дзе ён памёр ад атрыманай раны.

Паводле паведамленняў іранскіх агенцтваў Fars і Tasnim, на месцы замаху прагрымеў як мінімум адзін выбух, пасля чаго забойцы абстралялі машыну Фахрызадэ.

Кіраўнік МЗС Ірана Джавад Зарыф заявіў, што абставіны гібелі вучонага даюць падставу меркаваць, што да забойства датычны Ізраіль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0