Бабруйчаніна і яго сына на некалькі гадоў адправілі ў калонію за патасоўку з міліцыянерамі.

Інцыдэнт адбыўся 10 жніўня ў Бабруйску, на наступны дзень пасля выбараў. Даішнікі спынілі таксіста і сталі складаць на яго пратакол. Вакол іх сабраўся натоўп. Пачалася штурханіна, у выніку затрымалі 53-гадовага мясцовага жыхара і яго 24-гадовага сына. Ім інкрымінавалі некалькі ўдараў па інспектарах ДАІ і міліцыянерах дэпартамента аховы.

Бацьку прысудзілі 4 гады ў калоніі строгага рэжыму. Сыну — 2 гады ў калоніі агульнага рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0