Лукашэнка расказаў некаторыя падрабязнасці аб справе доктара Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Арцёма Сарокіна, звязанай са смерцю Рамана Бандарэнкі.

Сарокін раней перадаў прэсе медыцынскія дакументы загінулага мінчука і стаў фігурантам крымінальнай справы за разгалашэнне медыцынскай таямніцы.

«На раніцу Сарокін гэты скідае на Tut.by дакумент фальсіфікаваны, што ў яго нуль праміле (і вось некаторыя тут стаяць — посцяцца з гэтым нуль праміле). І навошта гэта рабіць, навошта ты фальсіфікуеш гэтыя факты? Ну быў нападпітку, быў п'яны — навошта? І ніхто на яго не ціснуў. Слухайце, каб не было ніякага ціску, не парушайце закон», — распавёў Лукашэнка ў эфіры БТ-1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0