У праваслаўных у Беларусі, Расіі і Украіне пост (ён называецца Піліпаўскім) пачаўся ўчора, і ён будзе доўжыцца 40 дзён да 6 студзеня ўключна.
У католікаў пост (Адвент) пачынаецца сёння і працягнецца да 24 снежня.
Грэка-католікі Беларусі трымаюцца грэгарыянскага календара і адзначаюць Раство разам з католікамі, таму пачалі пост 15 лістапада.