Арына Пехцерава. Фота з сайта mogilevnews.by
У фінальным шоу выступяць удзельнікі з 12 краін: Беларусі, Германіі, Грузіі, Іспаніі, Казахстана, Мальты, Нідэрландаў, Польшчы, Расіі, Сербіі, Украіны і Францыі.
Беларусь прадстаўляе 12-гадовая Арына Пехцерава з Магілёва. Яна выступіць пад пятым нумарам і выканае песню «Прышэльцы».
18-ы дзіцячы песенны форум пройдзе ў прамым эфіры з Варшавы.
Прамую трансляцыю будуць весці тэлеканалы «Беларусь 1» і «Беларусь 24». Пачатак а 19-й.
Беларусь удзельнічае ў конкурсе песні з моманту яго заснавання ў 2003 годзе і двойчы перамагала: у 2005-м перамагла Ксенія Сітнік, у 2007-м — Аляксей Жыгалковіч.