Пераможцам дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2020» стала Валянціна Транель з Францыі.

На гэты раз упершыню ў гісторыі конкурс прайшоў у дыстанцыйным фармаце. У фінальным шоу выступілі ўдзельнікі з 12 краін: Беларусі, Германіі, Грузіі, Іспаніі, Казахстана, Мальты, Нідэрландаў, Польшчы, Расіі, Сербіі, Украіны і Францыі. Яны прадставілі сцэнічныя нумары, запісаныя спецыялістамі нацыянальных тэлевяшчальнікаў з улікам адзіных рэкамендацый і правілаў Еўрапейскага вяшчальнага саюза. Беларусь на конкурсе прадставіла 12-гадовая магіляўчанка Арына Пехцерава з песняй «Прышэльцы». Яна стала пятай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0