28 лістапада абраны прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн паслізнуўся, калі гуляў са сваім сабакам Мейджарам. Тэлеканал CNN праінфармаваў, што ён пашкодзіў правую шчыкалатку.

Спецыялісты выявілі ў 78-гадовага Байдэна расколіны ў двух костках у ступні, яму, верагодна, спатрэбіцца насіць галёнкаступнёвы артэз на працягу некалькіх тыдняў.

Супернік на прэзідэнцкіх выбарах Дональд Трамп перадаў Байдэну пажаданні хутчэйшага выздараўлення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?